“Светлы след яго будзе вечна жывым”

09.12.2016

  8 снежня ў бібліятэцы аграгарадка Бачэйкава прайшла літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча “Светлы след яго будзе вечна жывым”. Вучні 9 -11 класаў пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам выдатнага беларускага паэта, з задавальненнем паслухалі песні на яго вершы, музыку да якіх напісалі У. Мулявін і І. Лучанок.