30 студзеня ў філіяле ”Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б.П.Беляжэнкі“ для дашкольнікаў прайшла хвілінка здароўя ”Вітамінная гісторыя“. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з правіламі харчавання, замацавала веды аб карысці вітамінаў для здароўя ў наступных гульнях ”Загадкі і адгадкі“, ”Знаўцы“, ”Чароўны кошык“. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пачаставала ўсіх прысутных яблыкамі.