Як званочак гучыць наша мова

20.02.2025

Слова да слова, слова да слова –
Гэта бацькоўская родная мова,
Матчына мова, пяшчотная, чыстая,
Быццам крыніца, жывая, іскрыстая.
А. Вольскі

  Як не любіць нашу родную мову, такую мілагучную і напеўную?! Як хораша і каларытна гучаць словы па-беларуску! Хто паспрабаваў смак беларускай мовы, той ніколі яго не забудзе.
 Кожны чалавек павінен шанаваць мову, традыцыі і культуру свайго народа.
 19 лютага ў Вярхоўскую сельскую бібліятэку былі запрошаны дзеці  дашкольнага і малодшага  школьнага ўзросту на літаратурна–гульнявую праграму “Як званочак гучыць наша мова”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
 На мерыпрыемстве гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў: Якуба Коласа, Леаніда Пранчака, Таццяны Мушынскай, Людмілы Воранавай. З задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў  конкурсах: “Убранне для лялькі”, “Перакладчыкі”, адгадвалі загадкі, танчылі, спявалі песню “Беларусачка”.
 Мерапрыемства выклікала ў чытачоў жаданне крыху па-іншаму, больш адказна, ставіцца да вывучэння роднай мовы. Напрыканцы гульні бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай “Мова народа – яго святыня” і запрасіла  ўсіх прысутных на кубачак гарбаты з цукеркамі.