Сімвалы краіны маёй

12.05.2025

 11 мая беларусы адзначаюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэта значнае свята для кожнага жыхара нашай краіны, бо герб, сцяг і гімн адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі беларускага народа, яго характар, духоўны патэнцыял.
 Знагоды гэтага свята у публічным цэнтры прававой інфармацыі філіяла «Вярхоўская сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Сімвалы краіны маёй”.
 Падчас мерапрыемства вядучая распавядала  аб сімвалах нашай краіны, якія ўвасабляюць суверэнітэт і нацыянальнае адзінства Беларусі. Успомнілі, як яны ўзніклі, для чаго патрэбная дзяржаўная сімволіка, што абазначае кожны элемент герба, які сэнс нясуць у сабе тры колеры беларускага сцяга, у якіх выпадках гучыць гімн і як правільна паводзіць сябе пры яго гучанні і выкананні.   
 Падводзячы вынік занятку, дзеці зрабілі выснову аб тым, што трэба заўсёды заставацца патрыётамі сваёй краіны, а ведаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – гэта абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.
 Увазе прысутных прапанаваны агляд кніжнай  выставы “Душа Беларуси в её символах”.