


24 студзеня з нагоды юбілею пісьменніка бібліятэкар філіяла ”Вярхоўская сельская бібліятэка“ запрасіла вучняў малодшых класаў на гульнявую праграму ”Дзівосны свет Міхася Пазнякова“.
Бібліятэкар распавядала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях Міхася Пазнякова, пра тое, што яго вершы для дзяцей уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі. На словы паэта напісана шмат песен, асабліва для дзяцей. Пісьменнік апявае прыгажосць і багацце роднай прыроды, ухваляе сяброўства, дабрыню, мары, захапленні, шчырыя адносіны паміж людзьмі, вучыць любіць і шанаваць усё жывое, непаўторнае. Затым дзецям былі прапанаваны гульні па творчасці Міхася Паўлавіча: ”Дзяжурная літара“, ”Літаратурная блытаніна“. З задавальненнем вучні адгадвалі загадкі. Напрыканцы мерапрыемства азнаёміліся з кніжнай выставай ”Пісьменнік. Рэдактар. Чалавек!“.

