22 студзеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі у рамках праекта ”У меня юбилей! Познакомимся скорей!“, для вучняў 3 ”Б“ класа ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. п. Бешанковічы імя М. Н.Ткачэнкі“, прайшла літаратурная гадзіна ”Дзівосны свет Міхася Пазнякова“, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Яго творы – своеасаблівая паэтычная энцыклапедыя навакольнага свету.
На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з кароткай біяграфіяй пісьменніка і яго творамі, якія прыйшліся ім да спадобы. Спадабаліся дзецям і вяселыя загадкі, якія склаў для іх Міхась Пазнякоў. А яшчэ хлопцы і дзяўчаты разыгралі казку пісьменніка ”Ваверчына хатка“.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава ”Дзівосны свет Міхася Пазнякова“.