Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"
Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"

29 студзеня на абанементе цэнтралізаванай раённай бібліятэкі прайшоў агляд кніжнай выставы ”У шэрагу славутых імёнаў“, прысвечанай юбілею выдатных беларускіх пісьменнікаў Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа, якім спаўняецца 105 год з дня нараджэння. Мерапрыемства праходзіла ў рамках праекта ”Моладзі аб літаратуры — учора і сёння“.
Былі запрошаны навучэнцы восьмага класа ДУА ”Сярэдняя школа №2 г. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі“.
На выставе школьнікі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю выдатных беларускіх пісьменнікаў, даведаліся, які вялікі ўклад яны ўнеслі ў літаратуру і гісторыю краіны.
У лёсе гэтых двух літаратараў нямала агульнага: Шамякін і Мележ — пісьменнікі-рэалісты. Абодва да вайны атрымалі поўную сярэднюю адукацыю, іх юнацкасць была апалена вайной. Пісаць пачалі да вайны і ўвайшлі ў вялікую літаратуру ў першыя пасляваенныя гады. Яны пакінулі пасля сябе беларускія эпапеі: Іван Мележ — легендарную ”Палескую хроніку“ (”Людзі на балоце“, ”Дыханне навальніцы“, ”Завеі. Снежань“), а Іван Шамякін — пенталогію ”Трывожнае шчасце“, раманы ”Сэрца на далоні“ і ”Вазьму твой боль“.
Гэтых пісьменнікаў ўжо няма з намі, але яны сталі захавальнікамі беларускай культуры і мовы — у чым і складаецца найважнейшая функцыя сапраўднага пісьменніка.

