”З мовай змалку сябрам будзь!“

20.02.2026

19 лютага у цэнтральнай раённай бібліятэцы праведзены квест ”З мовай змалку сябрам будзь!“, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы  восьмага класа ДУА ”Сярэдняя школа №2 г. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі“. Па ўмовах гульні ўдзельнікі павінны былі прайці сем розных этапаў, падчас якіх трэба было сабраць артэфакты ў выглядзе слоў, з якіх потым скласці выраз знакамітага беларускага пісьменніка аб мове. Удзельнікі квесту з захапленнем і адказнасцю выконвалі заданні і паспяхова справіліся з пастаўленай задачай. Выраз Якуба Коласа ”Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову!“ быў састаўлены хутка і правільна.