


19 лютага вучні 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы» прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Пад ветразем роднай мовы”, якую у рамках Тыдня роднай мовы для іх падрыхтавалі бібліятэкары чытальнай залы цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны цікавыя заданні, якія патрабавалі ад вучняў не толькі добрых ведаў па роднай мове, але і знаходлівасці, кемлівасці, увагі. З вуснаў дзяцей гучалі беларускія словы, прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы. Ім былі прапанаваны розныя конкурсы: “Адгадай загадкі”, “Перакладчыкі”, “Растлумачце словы”, у якіх яны паказалі цудоўныя веды і даказалі, што беларуская мова – родная мова.
Падводзячы вынікі мерапрыемства вучні зразумелі, што наша беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў свету. Каб любіць сваю Радзіму, трэба добра ведаць яе гісторыю, сваіх продкаў.
Шануйце, беларусы, родную мову! Размаўляйце на ёй не толькі ў Дзень роднай мовы!


