Як даўні скарб, як спадчына нам даравана мова матчына

23.02.2026

 19 лютага, у Дзень роднай мовы, бібліятэкар філіяла "Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б.П.Беляжэнкі" арганізавала захапляльную віктарыну для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту ДУА "Бачэйкаўская сярэдняя школа імя М. А. Высагорца". 
 Падчас віктарыны бібліятэкар звярнула ўвагу вучняў на тое, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, шанавалі і на ёй гаварылі штодзень. Каб зрабіць гэтую падзею яшчэ больш займальнай, запрасіла юнакоў і дзяўчат у незвычайнае падарожжа па роднай мове.
Яны наведалі наступныя прыпынкі:
"Перакладчыкі" — дзе пазнаёміліся з тонкасцямі перакладу і гісторыяй беларускай мовы;
"Знаўцы беларускага фальклору" — звярнулі ўвагу на багатую культурную спадчыну нашых продкаў;
"Старонкі мінулага і сучаснага" — зазірнулі ў мінулае і паглядзелі, як развівалася і змянялася мова на працягу стагоддзяў.
 У канцы віктарыны былі падведзены вынікі, і пераможцы атрымалі заслужаныя дыпломы і салодкія пачастункі. Гэта была сапраўдная святкаванне нашага нацыянальнага характару і духу.