Гучы, роднае слова!

23.02.2026

 20 лютага 2026 года выхаванцы Каранеўскага дзіцячага сада адправіліся ў займальнае падарожжа ў свет роднай мовы. Гульню-падарожжа "Гучы, роднае слова" для іх правяла бібліятэкар Задарожскай сельскай бібліятэкі.
 Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, гулялі ў народныя гульні і слухалі вершы.
 Сустрэча атрымалася не толькі пазнавальнай, але і вельмі вясёлай, падаравала дзецям новыя веды і яркія эмоцыі.