Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"
Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"

У гэтым годзе споўнілася роўна 130 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага байкапісца і драматурга, паэта, празаіка, мовазнаўца Кандрата Крапівы. У сувязі з гэтай падзеяй на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі ў рамках праекта "Моладзі аб літаратуры - учора і сёння" аформлена выстава-падарожжа “Мастак сатырычнага слова”.
На адкрыццё выставы былі запрошаны вучні 6 “А” класа ГУО “Сярэдняя школа №2 г.п Бешанковічы ім. Н. М. Ткачэнка”. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчым шлях народнага пісьменніка Беларусі, пазнаёміла прысутных з творамі сатырыка, якія ёсць у фондзе бібліятэкі, прапанавала адгадаць байку па крылатым выразе.
Кандрат Крапіва (сапраўднае імя Кандрат Атраховіч) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок у сялянскай сям’і. Ён аўтар шматлікіх твораў сатыры і гумару невялікіх форм. Байкі - адна з вяршынь у творчасці Кандрата Крапівы. Выдатным майстрам сатыры паказаў сябе пісьменнік і ў апявяданнях, праславіўся і як драматург. Многія творы ўваходзяць у школьную праграму, амаль кожны беларус ведае яго байкі: “Дзед і Баба”, “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк”, камедыю “Хто смяецца апошнім”, паэма "Хвядос - Чырвоны нос".
Кандрат Крапіва быў не толькі літаратарам. Ён быў аўтарам навуковых прац па літаратуразнаўстве і мовазнаўстве. З’яўляўся навуковым рэдактарам «Русско-белорусского словаря» і «Беларуска-рускага слоўніка. Ён шмат зрабіў, каб сучасная беларуская мова была больш жывой, сакавітай, каларытнай.
Творчыя і навуковыя заслугі пісьменніка адзначаны многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. У 1956 годзе яму прысвоена званне "Народны пісьменнік Беларусі".
