Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"
Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"

Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі вучняў ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. п. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі“ прыняць удзел у літаратурнай віктарыне ”Па сцежках твораў Васіля Віткі“, прысвечанай 115-годдзю выдатнага пісьменніка.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам аўтара, адгадалі ”Загадкі ад Віткі“, прынялі ўдзел у конкурсе ”Роднае слова“, адказалі на пытанні віктарыны ”Казачны свет Васіля Віткі“. Таксама вучні з цікавасцю азнаёміліся з выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе ”Свет казак і вершаў Васіля Віткі“.
Напрыканцы сустрэчы дзеці паглядзелі мультыплікацыйны фільм ”Лёгкі хлеб“ па матывах твораў В. Віткі.



