Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"
Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"

26 мая ў рамках краязнаўчага, этнакультурнага праекта ”Інтерактыўны музей у бібліятэцы“, які сумесна рэалізуюць філіял ”Вярхоўская сельская бібліятэка“ і Вярхоўскі сельскі дом культуры, прайшоў этнаграфічны экскурс у ”Беларускую хатку“.
Гасцей сустракалі гаспадыня Алена і яе памочніца Яніна, якія расказвалі прысутным пра таямніцы беларускага ручніка. Гэты выраб таксама называюць крыламі беларускай хаты. Чаму — крылы? Бо яны суправаджаюць чалавека ад нараджэння да апошняга дня і звязваюць яго з небам і продкамі.
– Беларускі ручнік адлюстроўвае гісторыю народа, яго дух, творчае імкненне і мастацкі светапогляд — падкрэсліла Яніна.
– Гэты знакаміты атрыбут культуры працягвае ўдзельнічаць у нястомным дыялогу паміж мінулым і будучым. Ручнікі ёсць у нашым жыцці не толькі ў святы, але і ў будзённасці. Яны – сімвалічны напамін пра нябачныя сувязі чалавека са сваім родам і продкамі. У іх тканых узорах зашыфравана гісторыя роднага краю, жыццё людзей... , – распавядала Алена.
Госці пазнаёміліся з кніжнай выставай ”Мутулін ручнік“ і выставой ручнікоў ”Ручнік – як лёс“. Напрыканцы гаспадыня запрасіла ўсіх на чай ў суседні пакой, каб працягнуць гутарку ў цёплай і сяброўскай атмасферы.

