Купальскае свята на гульні багата!

07.07.2026

У 2026 годзе свята ”Купалле“ ў Бешанковічах традыцыйна прайшло 6 ліпеня. Спецыялісты цэнтральнай раённай бібліятэкі прапанавалі гасцям свята на бібліятэчнай пляцоўцы прыняць удзел у гульнёвым марафоне ”Купальскае свята на гульні багата!“. Прысутныя адгадвалі загадкі Бабы Ягі, выконвалі заданні і адказвалі на пытанні інтэрактыўных віктарын ”Купальская ноч“, ”Купальскія зёлкі“. Гульнявая пляцоўка прыцягвала ўвагу як дзяцей, так і дарослых, падарыўшы кожнаму магчымасць дакрануцца да народных традыцый, праявіць свае веды, фантазію і атрымаць салодкі прыз.