Вярнуцца ў дзяцінства

21.08.2026

 20 жніўня ў Вярхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка-знаёмства «Вярнуцца ў дзяцінства», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння славутага земляка, таленавітага паэта, празаіка і перакладчыка Віктара Гардзея.
 Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Яна адзначыла, што Віктар Канстанцінавіч тонка адчуваў унутраны свет дзяцей, умеў жыць іх уяўленнямі і марамі.
 Затым карыстальнікі бібліятэкі здзейснілі літаратурнае падарожжа ў краіну цудаў і прыгод, дзе выканалі шэраг гульнявых заданняў. Спачатку дзеці ўзгадвалі назвы кніг юбіляра і шыфравалі іх. Напрыканцы, падчас гульні «Чароўнае кола», удзельнікі разгадвалі зашыфраваны літаратурны жанр, пасля чаго дэманстравалі навыкі выразнага чытання адпаведных твораў.
 Да мерапрыемства была аформлена тэматычная кніжная выстава «З Віктарам Гардзеем на арэхавай палянцы».