Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"
Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"

Дзень беларускага пісьменства — адно з самых яркіх культурных святаў краіны, якое традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня. У гэты дзень мы аддаем дань павагі продкам, якія заклалі падмурак нацыянальнай культуры, асветніцтва і кнігадрукавання.
6 верасня у філіяле ”Вярхоўская сельская бібліятэка“ прайшоў гістарычны квіз ”Пісьменства ў Беларусі“. Бібліятэкар пазнаёміла гасцей з багатай культурнай спадчынай нашай краіны, яе выдатнымі асветнікамі і славутымі дзеячамі. Удзельнікі даведаліся пра вытокі і развіццё друкаванага слова на беларускіх землях, а таксама пра гісторыю ўзнікнення самога свята.
Сваю эрудыцыю і кемлівасць прысутныя змаглі прадэманстраваць падчас віктарыны ”Пытанні старажытнасці — адказы сучаснасці“. Мерапрыемства прайшло ў вельмі цёплай, пазнавальнай і цікавай атмасферы. Дапаўненнем да сустрэчы стала кніжная выстава ”Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі“.

