”Восеньскі лістапад загадак“: у Бачэйкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў час пытанняў і адказаў

06.11.2026

 5 кастрычніка ў філіяле ”Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б. П. Беляжэнкі“ адбылося захапляльнае і пазнавальнае мерапрыемства для дзяцей малодшага школьнага ўзросту — час пытанняў і адказаў ”Восеньскі лістапад загадак“.
 Бібліятэкар падрыхтавала для маленькіх гасцей насычаную праграму, якая складалася з некалькіх тэматычных раундаў:
• ”Каляровы лістапад“ — хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі паэтычныя загадкі пра розныя з'явы прыроды.
• ”Скліканне грыбнікоў“ — раунд быў прысвечаны лясным багаццям і грыбам.
• ”Мудры капітан“ — тут дзеці дэманстравалі свае веды пра жывёльны свет.
• ”Так ці не“ — фінальная гульня-праверка на ўважлівасць і кемлівасць.
 Падчас сустрэчы вучні паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі беларускай прыроды і роднай мовы. Яны дружна і з азартам адказвалі на складаныя пытанні, праяўляючы кемлівасць і эрудыцыю.
 Мерапрыемства прайшло ў вельмі цёплай і радаснай атмасферы, а ў фінале сустрэчы кожны маленькі ўдзельнік атрымаў смачны і салодкі падарунак.