“Адвечных кніг жывыя душы”

08.09.2017

  7 верасня ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося літаратурнае свята “Адвечных кніг жывыя душы”, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і юбілею Францыска Скарыны. На мерапрыемства былі запрошаны вучні  9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №2”. Яны разам з бібліятэкарамі здзейснілі падарожжа ў гісторыю першых друкаваных кніг Беларусі, пазнаёміліся з біяграфіяй Ф.Скарыны, паглядзелі дакументальны фільм “Францыск Скарына – чалавек свету”. Цікавасць вучняў вызвала выстава-прагляд “Дарогай продкаў – дарогай Скарыны”, аформленая ў чытальнай зале.