2 лістапада у Задарожскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар “Літаратурная спадчына вялікага чалавека”, прысвечаны 135-годдзю Якуба Коласа. У бібліятэку былі запрошаны настаўнікі і вучні ДУА “Каранеўская школа-сад”. Госці пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю знакамітага пісьменніка. Вучні чыталі творы аўтара і вершы, прысвечаныя яму.