"Незвычайнае падарожжа з Несцеркам"

27.11.2018

  27 лістапада самыя маленькія чытачы Вярхоўскай сельскай бібліятэкі адправіліся ў "Незвычайнае падарожжа з Несцеркам" па вуснай народнай творчасці.

 На чароўным  цягніку дашкаляты пабывалі на станцыях: "Жартоўная", "Забаўляльная", "Загадкавая" і "Пазнавальная", дзе чыталі вершы, расказвалі жарты, забаўлянкі, прыказкі і прымаўкі, а таксама адгадвалі загадкі і гулялі ў гульні.

 Напрыканцы мерапыемства Несцерка сказаў, што літаратурныя скарбы нашага народа трэба не забываць, шанаваць і карыстацца імі ў паўсядзённым жыцці.