“Імкнецца слова да нябесаў”

21.02.2019

    21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў цэнтральнай раеннай бібліятэцы прайшла літаратурна-паэтычная віктарына “Імкнецца слова да нябесаў”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 класа ДУА “Бешанковіцкая СШ №2”. Удзельнікі мерапрыемства дакрануліся да крыніц роднай мовы, паслухалі  вершы беларускіх аўтараў, прыказкі і прымаўкі, адгадалі загадкі-жарты.
  Дзеці з цікавасцю пазнаеміліся з кнігамі з выставы-прагляда “Родная мова – крыніца натхнення”, паўдзельнічалі ў акцыі “Букет любімых слоў”.
  Да Міжнароднага дня роднай мовы на абанеменце бібліятэкі аформлен літаратурны вернісаж “Вянок беларускіх раманаў”.