"Мова народа - яго святыня"

22.02.2019

Неба чыстае і глыбокае,
І бярозавы ціхі гай...
Беларусь мая ,сінявокая,
Беларусь мая, родны край!

  Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх маленькіх чытачоў на конкурсна - гульнявую праграму "Мова народа - яго святыня" , прысвечаную  Міжнароднаму дню роднай мовы.
Дзеці адказвалі на пытанні бібліятэкара, пагулялі ў беларускія народныя гульні, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, узгадалі святы, якія святкуюць на Беларусі, перакладвалі з рускай мовы на беларускую словы.  Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар звярнулася да удзельнікаў з такімі словамі: 
"Любіце  і шануйце родную зямлю і родную мову, паважайце сваіх продкаў, захоўвайце традыцыі і звычаі роднага краю. Памятайце, што вы ўладары сваёй зямлі і яе лёсу!"