“Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю радзіму”

19.04.2019

    18 красавіка дзіцячая раённая бібліятэка запрасіла дзяцей на літаратурна-фальклорнае вандраванне “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю радзіму”. 

    Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Шмат стагоддзяў карыстаюцца ім беларусы. Ткуць і расшываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў.

    Менавіта аб ручніках ішла размова з  майстрам  Бешанковіцкага Дома рамёстваў, якая  пазнаёміла пяцікласнікаў з гісторыяй узнікнення беларускага старажытнага ручніка, разнастайнасці арнаменту і значэнне сімвалаў на ім, а таксама  традыцыях яго выкарыстання.  На выстаўцы “Родны край у арнаментах” былі прадстаўлены вырабы дома рамёстваў і літаратура  па тэме.