У Сокараўскай сельскай бібліятэцы святкавалі Вербніцу (Вербную нядзелю). На свяце прысутнічаў настаяцель царквы Праабражэння Гасподняга айцец Сергій.
Вербная нядзеля – адно з самых любімых у народзе хрысціянскіх святаў. Рэлігійныя традыцыі арганічна спалучаюцца ў ім з сімволікай вясновага абуджэння прыроды.
У гэты дзень у храмах асвячаюць галінкі вярбы, пасля чаго яны набываюць асаблівую ахоўную моц, засцерагаюць ад хвароб і непрыемнасцяў. Асвячоныя галінкі вярбы захоўваюць цэлы год – да наступнай Вербніцы.