Агляд-конкурс “Вёска: год за годам”

                                                                                                            

                                                                                                             

 

 

Палажэнне

Бешанковіцкай ЦБС аб раённым аглядзе-конкурсе “Вёска: год за годам”  на лепшы летапіс вёскі.

 

 

      1. Агульнае палажэнне.

 

1.1  Заснавальнікамі раённага агляду – конкурсу “Вёска: год за годам” на лепшы летапіс вёскі з’яўляецца аддзел культуры Бешанковіцкага райвыканкама і центральная раённая бібліятэка.

1.2  Сапрўднае Палажэнне вызначае агульны парадак арганізацыі і правядзення Конкурсу.

 

2. Мэты і задачы конкурсу.

 

2.1 Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі краязнаўства, узмацнення цікавасці да гісторыі малай Радзімы.

2.2 Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:

  • Удасканаленне навыкаў даследчай дзейнасці бібліятэкараў;
  • Раскрыццё творчага патэнцыялу ў афармленні краязнаўчага матэрыялу;
  • Прапаганда краязнаўчых ведаў.

 

3. Арганізацыя і ўмовы Конкурсу.

 

3.1 У Конкурсе ўдзельнічаюць усе сельскія бібліятэкары Бешанковіцкай ЦБС.

3.2 Конкурс праводзіцца з 1 студзеня па 1 снежня 2013 года.

3.3 Матэрыялы, падаваемыя на конкурс павінны змяшчаць:

  • Інфармацыю з падробным пераказам краязнаўчага матэрыялу аб вёсцы;
  • Наглядны матэрыял.

4. Крытэрыі ацэнкі “Летапісу вёскі”.

 

4.1 Метады даследвання павінны засновывацца на гістарычных і архіўных звестках.

4.2 Бібліятэкар павінен умець вызначаць дакладнасць і паўнату інфармацыі, правільна класіфіцыраваць гістарычныя крыніцы.

4.3 Дызайнерскае афармленне летапісу і пісьменнасць падачы матэрыялу.

 

5. Пераможцы раённага агляду-конкурсу "Вёска: год за годам" на лепшы летапіс вёскі ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі.