19 жніўня ў Вярхоўскай сельскай бібліятэцы прайшло фальклорнае свята “Яблычны Спас”. На свята прыйшлі ўсе жадаючыя і дарослыя і дзеці. Бібліятэкар распавядала пра свята “Яблычны Спас”, разам з прысутнымі нагадалі прыкметы, прыказкі і павер’і. Былі аформлены выставы : “Спас гостинцев прыпас” , “Выставка детско-родительских работ”, на якую дзеці з задавальненнем неслі свае вырабы. Завіталі на свята і казачныя героі: Сястрыца Алёнка і яе брат Іванка, чароўны Яблык і Баба Яга. Усе разам вадзілі карагод “Яблычны Спас”, “Яблынька”, гулялі ў гульні: “Каціся, яблычак, па сподачку”, Як Яблык вырасціць”, “Пачастуем Бабу Ягу яблыкамі”. На прыканцы мерапрыемства з задавальненнем частаваліся пірагамі , якія прынеслі гаспадыні з народнага клуба“Бараболя”.