“Маёй зямлі, куточак дарагі”

26.08.2020

  “Маёй зямлі, куточак дарагі”,  пад такой назвай 22 жніўня прайшло свята вёскі Селішча, якое падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі Вярхоўскага СДК і Вярхоўскай сельскай бібліятэкі. 

 Бібліятэкар аформіла  выставы: «Мастак з Селішча”, выстава фотаздымкаў “Тут край мой, выток мой, дарога мая”, выстава дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва “Руки прекрасное творенье» Жаўняронак Аляксандры, выстава вышыванак «Родныя ўзоры» Ткачонак Раісы Антонаўны.   Вядучая распавядала гісторыю узнікнення вёсак Селішча і Паташні.

 На свяце прысутнічалі госці:старшыня Вярхоўскага сельскага выканаўчага камітэту Сляская З.І., дырэктар СУП “Свіціна –ВМК” Мамойка Л.П, якія павіншавалі жыхароў вёскі са святам і ўручылі ім падарункі і сувеніры.

 Добраму настрою спрыяў святочны канцэрт.