1 верасня 2020г. у чытальнай зале Бешанковіцкай цэнтральнай раеннай бібліятэкі для вучняў 9 ”Б” класа ДУА “ Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы” адбылася вечарына-аповяд “Асветнік, вучоны, першадрукар”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства і 530-годдзю з дня нараджэння Францыска Скарыны”. Падчас мерапрыемства вялася размова пра сусветнавядомага першадрукара і вучонага, асветніка і гуманіста, паэта і медыка, батаніка і астранома Ф. Скарыну, пра яго жыццевы і творчы шлях. Школьнікі прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне, даведаліся аб невядомых фактах з жыцця беларускага першадрукара з відэароліка. Для удзельнікаў вечарыны цікава было пазнаеміцца з кнігамі з выставы-прагляда “Францыск Скарына: шлях служэння Радзіме і народу”.