“Запалім свечку памяці”

04.11.2020

 1 лістапада Вярхоўская сельская бібліятэка і ўдзельнікі клуба "Бараболя" правялі гістарычную вечарыну (абрадавае свята ) “Запалім свечку памяці”, прысвечаную Дню памяці Восеньскіх Дзядоў.

У дзень светлай памяці, 
у дзень нашага духоўнага 
прасвятлення, 
у памінальную Змітраўскую суботу 
ўзгадайце імёны 
сваіх родных і блізкіх, 
знаёмых і суседзяў, 
сяброў і калег па працы, 
усіх тых, хто загінуў або сканаў 
без усялякіх звестак, 
усіх тых, за каго ніхто 
і ніколі ўжо не памоліцца, 
не вып’е чарку, 
не прыйдзе на паклон да магілы. 

 На працягу года свята “Дзяды” адзначаюць некалькі разоў. Апошнія (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра) – самыя галоўныя. На “Дзяды” у цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў.

 Дзяды – гэта дзень, калі мы не толькі падводзім вынікі пражытага года, але і задумваемся над сэнсам свайго жыцця. На гэта свята дазвалялася спяваць і танчыць, таму што продкаў трэба было не толькі добра пачаставаць , але і павесяліць, тады яны будуць спрыяць у жыццёвых справах сям’і.