5 сакавіка спаўняецца 125 год з дня нараджэння аднаго з буйнейшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры Кандрата Крапівы. Выдатны мастак слова, ён узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанру і тэматыцы, у якіх адлюстроўваў жыццё нашай краіны на розных этапах яе гісторыі. Кандрат Крапіва – гэта не толькі байкапісец, але і акадэмік, энцыклапедыст, мовазнаўца, аўтар п”ес і пастановак. Яго сатырычныя творы застаўляюць задумацца кожнага над праўдай жыцця і над такімі яго праявамі, як зайздрасць, выхваленне, скупасць, гультайства і інш., якія здаўна асуджаны ў свядомасці людзей.
Усе сатырычныя творы пісьменніка не пакідаюць сваёй актуальнасці і сёння, варта іх толькі ўзгадаць і супаставіць з нашым жыццём. Дзіцячая раённая бібліятэка ладзіць акцыю “Чытаем разам байкі Кандрата Крапівы”. Прапануем іх вашай увазе.