Вялікдзень, або Вяліканне, Вялічка — веснавое свята, якое калісьці адзначалася старажытнымі славянамі ў гонар жыватворнага і цеплатворнага Сонца, абуджэння прыроды і надыходу "вялікіх дзён палявых работ". Адсюль і яго назва. У наш жа час свята Вялікадня непарыўна звязана з Уваскрашэннем Хрыстовым, Пасхай.
Па вёсках хадзілі валачобнікі і спявалі валачобныя песні, у якіх славілі Уваскрашэнне Хрыстова. Лічылася, што прыход валачобнікаў спрыяе дабрабыту сям'і.
2 мая ўдзельнікі Тэатра кнігі Васі Вясёлкіна ,тэатра мініяцюр “Забава” і народнага клуба “Бараболя” таксама павіншавалі жыхароў аграгарадка Вярхоўя са святам Вялікдня. З радасцю і задавальненнем сустракалі гаспадары валачобнікаў.
Да мерапрыемства у бібліятэцы прымеркавана выстава “Вялікдзень – найвялікшы дзень”.