“У госці да дзеда Васіля”

17.05.2021

 Жыў на свеце дзед Васіль,

За плячыма мех насіў

Дазналіся мышкі

Што ў мяшэчку, кніжкі,

Разгрызлі завязкі,

Бачаць , ажно ж – казкі

Сталі клікаць дзяцей:

- Гэй, сюды ўсе хутчэй!

  А хто ж ён, гэты дзед Васіль? Каб знайсці адказ на гэта пытанне і адправіліся дзеці  разам з бібліятэкарам у падарожжа па старонках творчасці Васіля Віткі “У госці да дзеда Васіля”.

 Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, паслухалі вершы, апавяданні, скорагаворкі, жарты. С задавальненнем на фізкультхвілінцы выконвалі рухі пад словы лічылкі “Раз, два, тры, чатыры”. Вельмі ўразіла дзяцей гісторыя напісання казкі “Вавёрчына гора”.

  Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Паэт, казачнік, сябра дзяцей”.