«Зямлі вялікай галасы»

15.07.2021

 І покуль жыць будуць людзі,

Покуль сонца будзе ўсходзіць,

Жыць Купалы песня будзе

І імя яго ў народзе.

(А. Бачыла)

  Ульская сельская бiблiятэка запрасіла моладзь на літаратурную гадзіну «Зямлі вялікай галасы». Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала – паэт, драматург, палымяны публіцыст. Яго творы жывуць і будуць жыць праз стагоддзі. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу Купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы.