Палажэнне
аб арганізацыі і правядзенні раённага прафесійнага конкурсу “Лепшы арыгінальны сцэнарый, прысвечаны жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў - юбіляраў 2022 года”.
1. Агульныя палажэнні:
1.1 Сапраўднае палажэнне рэгламентуе парадак і ўмовы правядзення раённага прафесійнага конкурсу “Лепшы арыгінальны сцэнарый, прысвечаны жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў - юбіляраў 2022 года” (далей - конкурс).
1.2. Арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўляе дырэктар Дзяржаўнай установы культуры "Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" і аддзел маркетынгу і рэкламы Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры "Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"
2. Мэта:
Мэта конкурсу – папулярызацыя творчасці лепшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, уцягванне ўдзельнікаў конкурсу ў актыўную творчую дзейнасць.
3. Задачы:
3.1. Актывізацыя работы па прапагандзе беларускай мастацкай літаратуры сярод карыстальнікаў бібліятэк.
3.2 Павышэнне прэстыжу бібліятэкі як сучаснага інфармацыйнага і культурна-асветніцкага цэнтра.
3.3. Выяўленне перадавога вопыту, найбольш яркіх ідэй і творчых ініцыятыў.
4. Тэрміны правядзення:
4.1. Конкурс праводзіцца з 1 лютага 2022 года па 15 снежня 2022 года.
4.2. Для удзелу у конкурсе на адрас электроннай пошты crb_beshenkovichimark@mail.ru, або непасрэдна ў аддзел маркетынгу і рэкламы накіроўваецца конкурсная работа.
4.3. Тэрмін падачы конкурсных работ - да 1 снежня 2022 года.
4.4. Работы, якія паступілі пасля 1 снежня 2022 года, не разглядаюцца.
5. Умовы ўдзелу
Удзельнікі конкурсу: Бібліятэкары ДУК “Бешанковіцкая ЦБС”
6. Патрабаванні да конкурснай работы:
6.1. Конкурсная работа - сцэнарый, прысвечаны жыццю і творчасці беларускага пісьменніка ці паэта - юбіляра 2022 года
6.2 Мова матэрыялаў – беларуская.
6.3 Работа павінна быць прадстаўлена ў фармаце тэкставага дакумента (фармат старонкі А4, палі старонкі: верхняе і ніжняе - 20 мм, левае - 30 мм, правае - 10 мм., шрыфт - Times New Roman, 14 кегль, міжрадковы інтэрвал - 1,5 радка, абзацны водступ павінен быць аднолькавым на працягу ўсяго тэксту і раўняцца 1,25 см. выраўноўванне тэксту - па шырыні, фармат ілюстрацыі JPEG).
6.4 ЗАБАРОНЕНА запазычанне сцэнарыяў з сеткі Інтэрнэт, часопісаў і іншых крыніц. За аўтарства работ нясуць адказнасць удзельнікі конкурсу.
7. Журы конкурсу:
7.1. У склад журы ўваходзяць дырэктар і спецыялісты ЦРБ ДУК "Бешанковіцкая ЦБС".
7.2. Журы ацэньвае работы ўдзельнікаў па наступных крытэрыях:
- арыгінальнасць
- інфарматыўнасць (паўната і паслядоўнасць аповеду аб выбранай асобе)
- лаканічнасць
- выбар выразных мастацкіх сродкаў
- актуальнасць
- афармленне
8. Падвядзенне вынікаў конкурсу:
8.1. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на нарадзе бібліятэкараў у снежні 2022 года.
8.2. Па выніках конкурсу пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі 1, 2,3 ступені.
8.3. Інфармацыя аб выніках конкурсу і лепшыя конкурсныя работы будуць прадстаўлены на сайце ўстановы http://beshenkovichicbs.by/ru
8.4. Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, не вяртаюцца і будуць выкарыстоўвацца ў рэкламнай дзейнасці ўстановы.
8.5. Удзел у конкурсе з'яўляецца згодай з умовамі конкурсу.
Кантакты для даведак: тэлефон: 6-50-68