«Чаму беларусаў называюць бульбашамі», пад такой назвай прайшло мерапрыемства у філіяле «Дзіцячая раённая бібліятэка».
Цудоўную, багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Кожны дзень мы карыстаемся ведамі нашых дзядоў, нават не задумваючыся пра гэта.
І сенняшні гістарычны экскурс дапамог дзецям больш даведацца пра звычаі і абрады беларусаў, звязаныя з гісторыяй беларускай кухні. Так сама паслухалі некаторыя карысныя парады, якія дапамогуць прыгатаваць смачную страву з бульбы.
Школьнікі актыўна прымалі ўдзел у віктарынах, адгадвалі загадкі.
У канцы мерапрыемства паглядзелі відэафільм «Свой стол без бульбы не ўяўляем!».