У цэнтральнай раённай бібліятэцы ДУК "Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» 26 мая 2015 года сумесна з Віцебскім грамадскім аб'яднаннем жанчын «Ульяна» была праведзена гісторыка-літаратурная гасцёўня «Леў Сапега: жыццё дзеля Айчыны».
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел мясцовыя краязнаўцы, аматары гісторыі, ўдзельнікі і прызёры конкурсу школьных сачыненняў «Леў Сапега нарадзіўся ў вёсцы Астроўна ...». Асабліва актыўна праявілі сябе навучэнцы 8-11 класаў ДУА «Астровенская дзіцячы сад - сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна». Лепшыя сачыненні былі адзначаны дыпломамі ДУК "Бешанковіцкая ЦБС»,
а творчыя працы Ганны Куляшовай, Аляксандры Шарко, Наталлі Ганчаровай, Таццяны Болтыкавай, Ганны Акцызнай, Дыяны Карэлінай заслужылі каштоўныя падарункі ад Віцебскага грамадскага аб'яднання жанчын «Ульяна».
Усе творчыя работы канкурсантаў перададзены ў фонд Астровенскай сельскай бібліятэкі-філіяла № 19 ДУК "Бешанковіцкая ЦБС».
Не засталася без падарункаў і цэнтральная раённая бібліятэка - яе фонд папоўніўся серыяй кніг па гісторыі Беларусі.
Перад прысутнымі выступілі загадчык аддзела раённай газеты «ЗАРА» Анатоль Крачкоўскі, галоўны захавальнік фондаў ДУ «Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» Станіслаў Леаненка, настаўнік гісторыі ДУА «Астровенская дзіцячы сад - сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна» Ігар Ганчароў, старшыня праўлення Віцебскага грамадскага аб'яднання жанчын «Ульяна» Валянціна Касых.
Мерапрыемства атрымалася цікавым, змястоўным і пазнавальным.