“Нашто ж на зямлі сваркі і зводкі, боль і горыч, калі ўсе мы разам ляцім да зор”. Гэтыя і іншыя знакамітыя выслоў’і М. Багдановіча з будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі нагадваюць пра 130-я ўгодкі з дня нарадження беларускага класіка. Эмацыянальныя, пранікнёныя словы паэзіі М.Багдановіча, якія цешаць сэрца, належаць чалавеку духоўна багатаму, таленавітаму з якім хочацца быць пастаянна, вярнуць яго ў сённяшні дзень. І мы звяртаемся да Багдановіча не раз.
9 снежня дзіцячая раённая бібліятэка наладзіла літаратурна – музычную кампазіцыю “Вяночак вершаў Максіма Багдановіча”, на якую запрасілі вучняў 8 класа .
Сведчаннем вялікай любові і ўдзячнасці Радзімы з’яўляюцца мемарыяльныя дошкі, шматлікія помнікі, музеі і наша памяць. А зорка Багдановіча зіхаціць над кожным з нас на шляху да жыццёвай гармоніі, чысціні і чалавечнасці.