“І не знікаць паэтам вечна”

10.12.2021

 Нізка голаў схіляю, юнача,

Перад вечным глаголам тваім.

Смела крочу цяпер у пяскі я

Перад светлай заветнай гарой,

Бо як ёсць у народа такія –

Не загіне давеку народ.

  Радкі з верша Уладзіміра Караткевіча, які гранічна, дакладна і сутнасна раскрыў усю непаўторную веліч геніяльнага Максіма Багдановіча.

 “І не знікаць паэтам вечна”  пад такой назвай  9 снежня у Вярхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны агеньчык, прысвечаны 130 годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

 Багдановіч быў вялікім жыццялюбам і гуманістам. Многія радкі і нават цэлыя вершы гучаць, як мудрыя жыццёвыя формулы, як вобразныя паэтычныя афарызмы з багатым і глыбокім філасофскім падтэкстам

 Бібліятэкар  распавядала  прысутным  аб  жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. Дзеці і дарослыя  чыталі творы Максіма Багдановіча , пазнаёміліся з кніжнай выставай “Паэтычная спадчына”.