«101 спяшаецца на дапамогу»

27.07.2022

 27 ліпеня ў рамках праграмы летняга чытання бібліятэкарам філіяла «Бешанковіцкая гарпасялковая бібліятэка» Казак С.А. была праведзена гадзіна бяспекі пад дэвізам «101 спяшаецца на дапамогу» для выхаванцаў дзіцячага сада № 5 г.п. Бешанковічы.

 Спачатку бібліятэкар расказала дзецям пра правілы бяспекі  на вадзе, на дзіцячай пляцоўцы, у доме. Потым разам з дзецьмі стваралі ўмоўныя сітуацыі небяспекі і гаварылі пра тое, што трэба рабіць, калі яны сталі сведкамі небяспечных здарэнняў. У якасці замацавання была праведзена віктарына па нумарах служб выратавання. Дзеці добра адказалі на пытанні віктарыны.

 Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі пра правілы бяспекі і часопісам «Юны выратавальнік». Дзеці з  цікавасцю разглядалі кнігі і часопісы.