У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло захапляльнае падарожжа ў гісторыю роднага краю для навучэнцаў восьмых класаў ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. п. Бешанковічы ім. Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі“. Мерапрыемства "Аб той зямлі, дзе мы жывем" было прысвечана юбілею Бешанковіцкага раёна, якому сёлета спаўняецца 100 гадоў.
Перад навучэнцамі выступіў старэйшы навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея Станіслаў Пятровіч Леаненка. Падрабязнае апавяданне пра знакавыя гістарычныя падзеі, якія прывялі да стварэння раёна, суправаджалася прэзентацыяй.