Сярод слаўных імёнаў, якія навечна ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю беларускай культуры, з поўным правам, хораша і ярка, свеціцца імя народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій Беларусі, ганаровага акадэміка навук Беларусі, таленавітага лірыка – Пімена Панчанкі, 105 гадоў з дня нараджэння якога мы адзначаем 23 жніўня .
Менавіта гэтай даце прысвечаны вусны часопіс «Аб жыцці, аб людзях, аб сабе», які прайшоў у філіяле «Вярхоўская сельская бібліятэка».
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Паэзія П.Панчанкі ўзвышае, дапамагае жыць і думаць, яна сцвярджае цудоўныя каштоўнасці чалавечага жыцця.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Палымянная публітыстыка паэтычным радком”.