Ад дружбы Радзіма мацнее

04.04.2022

 2 красавіка 2022 года ў Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў грамадзянскі інфафорум, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.          
 Наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення і развіцця Беларусі і Расіі, а таксама з дакументамі, якія ляглі ў аснову стварэння саюзнай дзяржавы. У форме слайдаў была прадстаўлена інфармацыя пра дасягненні Беларусі ў розных галінах навукі, эканомікі, культуры як члена саюзнай дзяржавы за 25 год яе існавання.