12 верасня ў філіяле "Задарожская сельская бібліятэка" вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гадзіне гучнага чытання на беларускай мове "Ад літары да кнігі". Дзеці пазнаёміліся з новымі кнігамі на беларускай мове, якія паступілі ў бібліятэку. Яны не толькі чыталі на роднай мове, але і дзяліліся ўражаннем аб прачытаным.