Адчуй смак роднай мовы

25.02.2025

 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова жыве ў культуры кожнага народа. Традыцыі, звычаі, літаратура, мастацтва і гісторыя асобнай нацыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне ад бацькоў да дзяцей з дапамогай мовы. 
 Каб даць магчымасць адчуць непаўторнасць і прыгажосць беларускай мовы  цэнтральная раённая бібліятэка для сваіх чытачоў правяла шэраг мерапрыемстваў.
 Бібліятэкарам бібліёбуса была падрыхтавана кніжная выстава “Адчуй смак роднай мовы”, у рамках якой быў праведзены агляд літаратуры беларускіх аўтараў, кожнаму чытачу прапанавана ўзяць кнігі дадому і атрымаць асалоду ад чытання на роднай мове.

  Дзіцячы абанемент аформіў кніжны хіт-парад “Чытаем па-беларуску разам!”. Кнігі, прадстаўленыя на выставе - гэта  творы беларускіх пісьменнікаў. Касмічныя падарожжы,  неверагодныя прыгоды,  таямніцы і загадкі, пошукі старажытных артэфактаў і скарбаў... Усе гэта, і  шмат чаго яшчэ можна знайсці ў гэтых кнігах.

 Чытальная зала прапанавала сваім наведавальнікам агляд ля тэматычнай выставы “Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў”. З кніг якія прадстаўленны на выставе можна даведацца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметных рысах. Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова. 

  

  На абанеменце аформлена выстава-агляд “На мове сэрцу зразумелай”, дзе прадстаўлены творы сучасных аўтараў.