«Адчынні таямніцу роднага краю»

24.10.2022

 У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчка», у рамках паседжання краязнаўчага клуба «Прыдзвінне», прайшла краязнаўчая вандроўка «Адчынні таямніцу роднага краю».
 На мерапрыемства быў запрошаны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай установы «Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» краявед Станіслаў Пятровіч Леаненка.
Станіслаў Пятровіч расказаў што такое тапаніміка і што з даўніх часоў людзей цікавіла паходжанне назваў геаграфічных аб’ектаў, таму што кожная з іх мае пэўны сэнс. Распавёў пра тапанімічныя назвы Бешанковіцкага раёна, якія захоўваюць ўказанні на заняткі людзей у мінулым, гісторыю паселішчаў, раслінны і жывёльны свет краю, таму іх вывучэнне дапамагае зразумець лад жыцця нашых продкаў і геаграфічнае асяроддзе, у якім яны жылі.
 Галоўная задача мерапрыемства – павышэнне цікавасці падрастаючага пакалення да нацыянальнай спадчыны.