17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь святкуецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.
У публічным цэнтры прававой інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі аформлена выстава-прагляд «Адзінства народа – вялікі здабытак».
На выставе прадстаўлена рознагаліновая літаратура, навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі аб грамадска – палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці, гісторыі і сучаснасці Рэспублікі Беларусь.