Анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

30.09.2020

   

 

Анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, 

прымеркаванага да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”

 Уладзімір Дубоўка зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціўшы беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі творамі. Яго бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзвышаны вобраз Беларусі часу бурлівых грамадскіх перамен.
Мэта конкурсу – далучэнне шырокай грамадскасці да святкавання 120- годдзя Уладзіміра Дубоўкі, а таксама прыцягненне ўвагі да новага раздзела віртуальнага праекта НББ “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага творчасці паэта.
Задачы:
· папулярызацыя творчасці беларускага пісьменніка У. Дубоўкі;
· павышэнне цікавасці грамадства да беларускай літаратуры і скарбаў нацыянальнай культуры;
· прыцягненне ўвагі грамадскасці да фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, даступных анлайн;
· развіццё творчага патэнцыялу асобы.
Арганізатар: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Інфармацыйныя партнёры: часопісы “Маладосць” (РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”) і “Бярозка”.
Удзельнікі конкурсу: усе жадаючыя
Тэрміны конкурсу: 1 кастрычніка – 15 лістапада 2020 г.
Конкурсныя работы: анлайн-выступленне з выразным чытаннем вершаў Уладзіміра Дубоўкі.
Умовы конкурсу:
1. Удзельнік запісвае сваё чытанне верша паэта на відэа (абавязкова напачатку назваўшы сябе і агучыўшы назву твора), запампоўвае відэазапіс на любы файлаабменнік і дасылае на электронную пошту konkurs.dubowka120@gmail.com  спасылку на свой запіс. У лісце таксама паведамляе свае імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы/працы, кантактны нумар тэлефона.
2. Заяўкi на конкурс прымаюцца з 1 кастрычніка па 15 лістапада 2020 г.
3. Удзельнік дазваляе выкарыстоўваць сваю конкурсную работу на партале бібліятэкі, у сацыяльных сетках з абавязковым пазначэннем аўтарства.
Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў.
Крытэрыі ацэнкі відэа: выразнасць чытання і артыстычнасць выканання.
Акрамя таго, плануецца прыз для пераможцы глядацкіх сімпатый (відэачытанне, якое атрымае найбольшую колькасць падабаек у сацсетках) і прыз сімпатый рэдакцыі часопіса “Маладосць”.
Пераможцы будуць абвешчаны 19 лістапада 2020 г.
У склад журы ўваходзяць супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выкладчыкі, акцёры i iншыя эксперты.
Узнагароды пераможцам конкурсу:
Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны:
· памятнымі дыпломамі;
· запрашэннем на мерапрыемства, прысвечанае творчасці пісьменнікаў літаб’яднання “Маладняк”, якое пройдзе ў Нацыянальнай  бібліятэцы Беларусі ў студзені;
· бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку);
· размяшчэннем конкурснай работы і інфармацыі пра аўтара на партале і ў сацсетках бібліятэкі, а таксама на інфармацыйных рэсурсах часопісаў “Бярозка” і “Маладосць”;
· кнігамі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”;
· падарункамі ад часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.
Акрамя галоўных пераможцаў, дзесяць лепшых работ і пераможца глядацкіх сімпатый будуць адзначаны:
· памятнымі дыпломамі;
· бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку);
· размяшчэннем інфармацыі пра аўтараў на партале і сацсетках бібліятэкі, сайтах часопісаў “Маладосць”,“Бярозка”;
· прадугледжаны спецыяльны прыз ад часопіса “Маладосць” (прыз сімпатый рэдакцыі).
Вынікі конкурсу будуць абвешчаны на партале www.nlb.by   і ў сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама на старонках і сацыяльных сетках часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.

Тэлефоны для даведак: 293-27-19, 293-29-69 ці пішыце на электронную крынку oniki@nlb.by