“Апошнія хвіліны Бешанковіцкага гета”

28.01.2022

      27 студзеня  – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень у Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Апошнія хвіліны Бешанковіцкага гета”, прысвечанае 80–годдзю з дня масавага расстрэлу (1067 чалавек) яўрэйскага насельніцтва Бешанковіч. Яно прайшло ў форме гадзіны-рэквіема.  Бібліятэкар Казак С.А. падрыхтавала матэрыял пра Бешанковіцкае гета, у які акрамя дакументальных фактаў, увайшлі ўспаміны сведкаў той далёкай трагедыі.     
  На іпмравізаванай “сцяне памяці” была размешчана інфармацыя пра яўрэйскія гета, створаныя гітлераўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны  на акупіраванай тэрыторыі. Бібліятэкар расказала прысутным пра лагеры смерці  Белжэнц, Майданек, Сабібор і Аушвіц, у якіх былі знішчаны сотні тысяч яўрэяў. Пазнаёміла чытачоў з  творамі літаратуры, дзе распавядаецца пра зверствы гітлераўцаў у час акупацыі. Звярнула ўвагу на творчасць нашага земляка ,мастака М.Савіцкага, які ў сваіх карцінах паказаў,  што перажыў беларускі народ у гады ваеннага ліхалецця. Таксама прагучала песня “Хатынь” у выкананні ансамбля “Песняры”.

Закончылася мерапрыемства хвілінай маўчання.