Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш

24.02.2025

 20 лютага бібліятэкар філіяла "Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б.П.Беляжэнкі" наведала ДУА "Бачэйкаўская сельская школа імя М.А.Высагорца" і правяла для вучняў квэст-гульню "Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш", прысвечаную Міжнароднаму Дню роднай мовы.  Мэта гульні – развіццё пазнавальнай актыўнасці, выхоўванне пачуцця любові і павагі да беларускай мовы. Вучні выконвалі самыя розныя заданні: адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, растлумачвалі сэнс прыказак, удзельнічалі ў конкурсе "Старонкі мінулага і сучаснага". У канцы гульні пераможцы атрымалі дыпломы, а таксама ў якасці гасцінца цукеркі.